Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Даніі купіў чатырох сланоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Даніі выкупіў апошніх чатырох цыркавых сланоў у краіне. Пра гэта паведаміў міністар сельскай гаспадаркі Могэнс Енсэн.

Сланы, марскія львы і зэбры — адзіныя жывёлы, якіх можна выкарыстоўваць у цырках у Даніі. Аднак хутка ў парлямэнце будзе прыняты новы закон аб супрацьдзеяньні жорсткасьці, які ўводзіць поўную забарону на ўжываньне жывёл у цырку.

Урад заплаціць больш за $1,5 млн за набыцьцё сланоў Ramboline, Larry, Djungi і Jenny.

Пакуль што жывёлы застануцца ў цырках, зь якіх іх выкупілі, але яны больш ня будуць працаваць. За гэты час міністэрства мае намер знайсьці месца для іх у адпаведным запаведніку, дзе яны правядуць рэшту жыцьця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG