Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая сьмерць на гонках «Формулы» за 25 гадоў. На спаборніцтвах у Бэльгіі загінуў 22-гадовы француз


Гоначныя баліды, ілюстрацыйнае фота
Гоначныя баліды, ілюстрацыйнае фота

22-гадовы Антуан Юбэр (Anthoine Hubert​) з Францыі на хуткасьці больш як 250 км/г урэзаўся ў агароджу трасы падчас гонкі вечарам 31 жніўня. Затым зь ягонай машынай сутыкнуўся наступны гоншчык — Хуан Мануэль Карэа (ЗША).

Гэта адбылося на чэмпіянаце «Формулы-2», які ёсьць па сутнасьці трэніровачнай пляцоўкай для «Формулы-1» — самых прэстыжных аўтагонак у сьвеце.

Лекары не змаглі выратаваць Антуана Юбэра — ён памёр ад траўмаў у шпіталі.

Карэа праапэравалі, ён у стабільным стане.

Гэтая першая гібель на спаборніцтвах «Формулы» з 1994 году, калі на гонцы «Формулы-1» загінулі Айртан Сэна і Роланд Ратцэнбэргер, адзначае Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG