Лінкі ўнівэрсальнага доступу

47-гадовая алімпійская чэмпіёнка Кацярына Карстэн завяршыла спартовую кар’еру


Кацярына Карстэн, архіўнае фота
Кацярына Карстэн, архіўнае фота

Удзельніца сямі Алімпіядаў у акадэмічным веславаньні Кацярына Карстэн завяршыла карʼеру ва ўзросьце 47 гадоў. Беларуская вясьлярка паведаміла пра гэта 29 жніўня на прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце​, піша Tut.by.

Паводле Карстэн, яна рыхтавалася да сваёй восьмай Алімпіяды, але напярэдадні чэмпіянату сьвету атрымала траўму — зламала дзясятае рабро.

«У мяне ўжо была такая траўма перад Лёнданам. Рабро гоіцца доўга, патрэбна доўгая рэабілітацыя, а гады ідуць. Вымушана была прапусьціць чэмпіянат сьвету — 2019 у Аўстрыі, на якім цяпер разыгрываюцца ліцэнзіі на Гульні ў Токіё. Таму вырашыла не чакаць і завяршыць карʼеру цяпер», — сказала Карстэн.

Пасьля заканчэньня карʼеры Карстэн плянуе жыць у Беларусі. Паводле спартоўкі, цяпер «Фэдэрацыя дапамагае знайсьці прыдатную працу, але ня трэнэрам».

Кацярына Карстэн заваявала два залатыя мэдалі Алімпійскіх гульняў (Атлянта-1996 і Сыднэй-2000), дзьве алімпійскія бронзы (Барсэлёна-1992 і Пэкін-2008), а таксама серабро Атэнаў-2004.

Карстэн — шасьціразовая чэмпіёнка сьвету і шматразовая пераможца этапаў Кубку сьвету ў акадэмічным веславаньні.

У ліпені 2019 году 47-гадовая Карстэн выйграла чэмпіянат Беларусі ў акадэмічным веславаньні і спадзявалася прайсьці адбор на Алімпіяду-2020. Для алімпійскай ліцэнзіі на восьмыя Гульні ў карʼеры Карстэн мусіла трапіць у топ-9 на чэмпіянаце сьвету, які праходзіць з 26 жніўня па 1 верасьня ў Аўстрыі. Але беларуска вымушана прапусьціла сусьветнае першынство з прычыны траўмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG