Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына і Беларусь дамовіліся пра наўпроставы авіярэйс Менск — Анкара


Самалёт «Турэцкіх авіяліній»
Самалёт «Турэцкіх авіяліній»

Пра намер павялічыць колькасьць авіярэйсаў паміж дзьвюма краінамі і адкрыць новыя маршруты заявіў міністар замежных спраў Турэччыны Мэвалют Чавушаглу падчас сустрэчы 28 жніўня ў Менску са сваім беларускім калегам Уладзімерам Макеем.

«Колькасьць турыстаў, якія лётаюць зь Беларусі ў Турэччыну і наадварот, павялічваецца. Нам патрэбна дадаць новыя рэйсы і дывэрсыфікаваць маршруты», — сказаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Турэччыны.

Беларускі амбасадар у Турэччыне Андрэй Савіных сказаў Свабодзе, што раней цягам тыдня самалёты ляталі ў Турэччыну і Беларусь пяць разоў. Цяпер робіцца па сем вылетаў на тыдзень.

«Дзьве дзяржаўныя кампаніі — „Турэцкія авіалініі“ і „Белавія“ — хочуць дадаць яшчэ некалькі рэйсаў. Будзе і наўпроставы рэйс зь Менску на Анкару. Пакуль у сталіцу Турэччыны з сталіцы Беларусі можна трапіць толькі зь перасадкай», — падкрэсьліў дыплямат.

Турэччына — на другім месцы па папулярнасьці ў беларусаў

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, летась самай прывабнай краінай для беларускіх турыстаў стаў Эгіпет. На другім месцы — Турэччына. На трэцім — Украіна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG