Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарваліся!


Вінцэнт ван Гог «Араты на полі» (1889)
Вінцэнт ван Гог «Араты на полі» (1889)

«Што, тваю маць?! Зямлі захацеў?» — ад абурэньня дзед аж забыўся перакуліць чарку…

Гарадзкі хлапец, студэнт-гуманітарый, мой добры сябра шчыра меркаваў, што беларускія сяляне жывуць спрадвечнай марай пра зямлю. Той восеньню на бульбе гэта быў яго канёк: у размовах са старымі ўстаўляць сваё кароннае: «Перебудова! Магчіма, людям землю будуть верьтать». Тыя адказвалі ў роспачы: «А што ж мы будзем зь ёй цяпер рабіць!..»

Пад уплывам мясцовага самагону сябра пэўна забыўся біяграфію дзеда, гаспадара нашай кватэры: пэрсанальны пэнсіянэр, былы падпольшчык ды вязень Картуз-Бярозы… Палітычныя дэбаты працягваліся паўночы. Цьвіком праграмы стаў апошні дзедаў аргумэнт: «Я вас у НКВД здам!»

Сьцёпка Пярсьцёнак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG