Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вырашыла атрымаць кітайскі крэдыт замест разьмяшчэньня «панда-бондаў»


Каштоўным паперам замежных кампаніяў у пэўнай краіне часта даюць «нацыянальныя» назвы: у ЗША — «янкі-бонды», у Японіі — «самурай-бонды», у Канады — «клён-бонды»… ©Shutterstock
Каштоўным паперам замежных кампаніяў у пэўнай краіне часта даюць «нацыянальныя» назвы: у ЗША — «янкі-бонды», у Японіі — «самурай-бонды», у Канады — «клён-бонды»… ©Shutterstock

Улады Беларусі адклалі ідэю разьмяшчэньня бондаў на кітайскім рынку, перадае «Інтэрфакс» заяву міністра фінансаў Максіма Ермаловіча.

Міністар адзначыў, што магчымасьць разьмясьціць аблігацыі, якія называюць «панда-бондамі», ёсьць. Але «зьявілася магчымасьць» атрымаць крэдыт «за кошт супрацы з Банкам разьвіцьця Кітаю» — раней паведамлялася, што Беларусь плянуе пазычыць там 3,5 млрд юаняў (каля 508–509 млн даляраў).

«Мы пакуль будзем вывучаць рынак, маніторыць цікавасьць інвэстараў КНР да сувэрэнных аблігацыяў на кітайскім унутраным рынку, — дадаў Ермаловіч. — Калі агульная сытуацыя стане спрыяльнай, зможам досыць хутка на гэты рынак выйсьці».

У сакавіку Савет міністраў даручыў Міністэрству фінансаў выпусьціць дзяржаўныя каштоўныя паперы ў Расеі на суму каля 467 млн даляраў. Разьмяшчэньня эўрабондаў не плянуецца, хоць Беларусь ужо разьмяшчала аблігацыі ў Эўропе на 600 млн даляраў у 2018 годзе і на 800 млн у 2017-м.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG