Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр заснавальнік «Газэты Слонімскай» Віктар Валадашчук


Віктар Валадашчук, архіўнае фота
Віктар Валадашчук, архіўнае фота

На 62-мгодзе жыцьця пасьля цяжкай хваробы памёр заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай «Газеты Слонімскай», адзін зь лідэраў рэгіянальнага грамадзка-палітычнага друку Беларусі Віктар Валадашчук.

Пра гэта паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

«Газэта Слонімкая» выходзіць з 1997 году. У найлепшыя часы яе наклад перавышаў 12 тысяч асобнікаў.

У 2006 годзе разам зь іншымі незалежнымі выданьнямі Беларусі «Газэту слонімскую» выключылі з распаўсюду «Белпошты» і «Белсаюздруку». У шапікі і падпісныя каталёгія яна змагла вярнуцца толькі ў 2017-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG