Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя адмовілася заводзіць справу супраць аўтара прэзыдэнцкай газэты


Гісторык Ігар Кузьняцоў
Гісторык Ігар Кузьняцоў

Гісторык Ігар Кузьняцоў зьвярнуўся ў пракуратуру Савецкага раёну Менска з просьбай прыцягнуць да адказнасьці аўтара дзяржаўнага выданьня «СБ. Беларусь сегодня» Андрэя Мукавозчыка. У сваім артыкуле той назваў Кузьняцова «лжэгісторыкам».

Як паведамляе газэта «Новы час», дасьледнік сталінскіх рэпрэсій пайшоў на такі крок пасьля таго, як 17 красавіка на сайце дзяржаўнай газэты зьвяіўся блог Мукавозчыка пад назвай «Ілжэгісторыкі».

«У публікацыі распаўсюджаныя загадзя непраўдзівыя зьвесткі аб тым, што кандыдат навук Ігар Кузняцоў зьяўляецца „лжэгісторыкам“, — адзначыў заяўнік. — Гэтыя зьвесткі не адпавядаюць рэчаіснасьці, зьневажаюць мой гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю як кандыдата гістарычных навук, дыплямаванага спыцыяліста ў гісторыі савецкіх рэпрэсій, дацэнта катэдры дыпляматычнай і консульскай службы факультэту міжнародных адносінаў БДУ».

Ігар Кузьняцоў у Курапатах
Ігар Кузьняцоў у Курапатах

Яшчэ да звароту ў пракуратуру Ігар Кузняцоў даслаў заяву на імя галоўнага рэдактара «СБ. Беларусь сегодня» Дзьмітрыя Жука з патрабаваньнем абвергнуць выкладзеныя зьвесткі і атрымаў адмову. Але згаданы артыкул з сайту зьнік. Тады гісторык папрасіў правесьці пракурорскую праверку і прыцягнуць Мукавозчыка да крымінальнай адказнасьці за паклёп.

Аднак, як паведаміў Свабодзе Ігар Кузьняцоў, пракуратура перанакіравала ягоную заяву ў РУУС Савецкага раёну Менску, сказаўшы, што гэта кампэтэнцыя міліцыі. У міліцыі адказалі, што ў выніку праверкі ўстаноўлена: падставаў для адміністрацыйнага працэсу паводле арт. 9.2 КаАП Рэспублікі Беларусь (паклёп) у дачыненьні да аўтара артыкулу „Лжэгісторыкі“ Мукавозчыка няма.

20 чэрвеня Ігар Кузняцоў зьвярнуўся ў Менскую гарадзкую пракуратуру — гэтым разам ягоную заяву зарэгістравалі. Ён па-ранейшаму настойвае на завядзеньні крымінальнай справы супраць Мукавозчыка, лічыць, што міліцэйская праверка была праведзеная павярхоўна.

Аўтар газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык вядомы сваімі скандальнымі камэнтарамі да актуальных падзеяў. Часта яны скіраваныя супраць апазыцыі, незалежных мэдыя і грамадзянскай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG