Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі наняў лабісцкую фірму ў ЗША для паляпшэньня свайго іміджу


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Кандыдат у прэзыдэнты Украіны Ўладзімір Зяленскі наняў лабісцкую фірму ў Вашынгтоне з мэтай палепшыць свой імідж у Злучаных Штатах і арганізаваць сустрэчы людзей зь ягонага выбарчага штабу з амэрыканскімі афіцыйнымі асобамі.

Джон Проктэр, прадстаўнік фірмы Signal Group Consulting паведаміў Радыё Свабода, што сума кантракту складае 60 тысяч даляраў. Паводле дакумэнтаў, пададзеных у рамках амэрыканскага Акту аб рэгістрацыі замежных агентаў, Signal Group падпісала кантракт з Маркусам Коэнам, які прадстаўляе Ўладзіміра Зяленскага.

Па словах Signal Group Consulting, у рамках кароткатэрміновага пагадненьня фірма мае намер арганізаваць сустрэчы людзей з акружэньня Зяленскага з амэрыканскімі заканадаўцамі, супрацоўнікамі Адміністрацыі прэзыдэнта Трампа, журналістамі і работнікамі дасьледчых арганізацый.

Па зьвестках крыніцы Радыё Свабода ў перадвыбарным штабе Ўладзіміра Зяленскага, сам кандыдат у прэзыдэнты пакуль не зьбіраецца наведваць Злучаныя Штаты. У якасьці ягоных прадстаўнікоў у Вашынгтон паедуць кіраўнік ягонага выбарчага штабу Іван Баканаў і дарадца ў эканамічных пытаньнях Алег Дубіна. Пра тое, што Алег Дубіна, былы старшыня праўленьня «Нафтагаз Украіна» зьяўляецца дарадцам Уладзіміра Зяленскага, да гэтага часу афіцыйна не паведамлялася.

У штабе Зяленскага адмаўляюць супрацоўніцтва з амэрыканскай лабісцкай фірмай Signal Group Consulting. У заяве каманды кандыдата ў прэзыдэнты Украіны ў «Фэйсбуку» таксама гаворыцца, што былы кіраўнік «Нафтагазу» Алег Дубіна «ніколі ня быў і не зьяўляецца чальцом каманды Ўладзіміра Зяленскага».

Уладзімір Зяленскі атрымаў найбольшую колькасьць галасоў у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў на Украіне, якія адбыліся 31 сакавіка сёлета. Другі тур пройдзе 21 красавіка. Паводле апытаньняў, Уладзімір Зяленскі можа перамагчы свайго саперніка, цяперашняга прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку, са значнай перавагай.

Што трэба ведаць пра прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне

  • Выбары прэзыдэнта Ўкраіны адбыліся ў два туры 31 сакавіка і 21 красавіка 2019 году.
  • Па выніках першага туру найбольш галасоў набралі шоўмэн Уладзімір Зяленскі (за яго прагаласавалі 30,24% выбарнікаў) і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка (15,95%). На трэцім месцы па выніках галасаваньня апынулася Юлія Цімашэнка — 13,40%, далей ідуць Юры Бойка (11,67%) і Анатоль Грыцэнка (6,91%).
  • У другім туры перамог Зяленскі. Паводле папярэдніх вынікаў, ён набраў звыш 73% галасоў, Парашэнка атрымаў каля 24,5%.
  • Прэзыдэнт Украіны выбіраецца на ўсенародных выбарах на пяць гадоў. На гэтую пасаду, як і ў Беларусі, можа прэтэндаваць любы грамадзянін, якому споўнілася 35 гадоў. Заканадаўства абмяжоўвае магчымасьць балятавацца больш чым на два тэрміны.
  • Ва Ўкраіне парлямэнцка-прэзыдэнцкая форма праўленьня. Як вынік, прэзыдэнт мае абмежаваныя паўнамоцтвы: ён прызначае кіраўнікоў сілавых структураў (Службы бясьпекі, Міністэрства абароны, генэральнага пракурора), мясцовых дзяржаўных адміністрацый. Склад ураду і прэмʼер-міністра выбірае парлямэнт, але кандыдатуру на разгляд Вярхоўнай Рады ўносіць прэзыдэнт на падставе прапановы ўрадавай кааліцыі, сфармаванай у Вярхоўнай Радзе пасьля парлямэнцкіх выбараў.
Ілюстрацыйнае фота. Выбары ва Ўкраіне
Ілюстрацыйнае фота. Выбары ва Ўкраіне
  • Прэзыдэнт Украіны не адказвае за эканамічную палітыку, але практычна ўсе кандыдаты ў прэзыдэнты ў часе выбарчай кампаніі маніпулююць выбарнікамі, абяцаючы зьніжэньне тарыфаў, цэнаў, а таксама павелічэньне заробкаў і пэнсій. У той жа час кіраўнік дзяржавы мае права накладваць вэта на законы, ухваленыя парлямэнтам, і пастановы ўраду ў выпадку іх неадпаведнасьці Канстытуцыі.
  • Прэзыдэнт Украіны вызначае замежную палітыку і, адпаведна, прызначае міністра замежных спраў.
  • Адначасова прэзыдэнт Украіны зьяўляецца галоўнакамандуючым Узброеных сілаў і старшынёй Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, склад якой таксама вызначае кіраўнік дзяржавы.
  • Сёлетнія выбары былі найбольш канкурэнтнымі за ўсю гісторыю незалежнасьці Ўкраіны — для рэгістрацыі кандыдатам у Цэнтральную выбарчую камісію зьвярнуліся амаль 90 грамадзян, былі зарэгістраваныя 44 кандыдаты. Гэта найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта за ўсе гады незалежнасьці краіны: у 1999 годзе ў выбарах прэзыдэнта Ўкраіны ўдзельнічалі 13 кандыдатаў, у 2004-м — 24, у 2010-м — 18, у 2014-м — 21.
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG