Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: Для перапісу насельніцтва закупяць 6800 пляншэтаў


Для Белстату і Міністэрства адукацыі закупяць 6800 пляншэтаў​, адпаведны тэндэр разьмясьціў сайт дзяржаўных закупак. Пачатковая цана тэндэру — 3 мільёны рублёў, грошы выдаткуюць зь дзяржаўнага бюджэту.

Усе пляншэты хочуць скарыстаць падчас перапісу насельніцтва, сказаў Tut.by дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтру Міністэрства адукацыі Павел Ліс.

Пасьля перапісу насельніцтва:

  • 5100 пляншэтаў перададуць у Міністэрства адукацыі. Іх будуць выкарыстоўваць выкладчыкі ІТ-спэцыяльнасьцяў у каледжах.
  • Астатнія пляншэты перададуць у Міністэрства аховы здароўя для «інфарматызацыі устаноў аховы здароўя».

Планшэты мусяць паставіць да 12 чэрвеня. Перапіс насельніцтва пройдзе ў кастрычніку. Перапісныя блянкі ўжо зьявіліся на сайце Белстату.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG