Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Трамп загадаў выдаць свайму зяцю допуск да сакрэтных дадзеных


Джарэд Кушнэр
Джарэд Кушнэр

Зяць і дарадца прэзыдэнта ЗША Джарэд Кушнэр у 2018 годзе атрымаў доступ да абсалютна сакрэтных дадзеных пасьля асабістага загаду Дональда Трампа. Пра гэта піша The New York Times са спасылкай на чатыры крыніцы.

Паводле дадзеных выданьня, такое даручэньне Трамп даў тагачаснаму кіраўніку апарату супрацоўнікаў Белага дома Джону Кэлі, які паведаміў аб распараджэньні іншым высокапастаўленым чыноўнікам. Тагачасны дарадца Белага дому Дональд Макган сьцьвярджаў, што рашэньне Трампа даць Кушнэру доступ да звышсакрэтных дадзеных выклікала занепакоенасьць у тым ліку ў ЦРУ. У службовай запісцы Макган рэкамэндаваў Трампу адмовіцца ад прыняцьця гэтага рашэньня.

У студзені ў інтэрвію New York Times Трамп заявіў, што ніяк ня ўдзельнічаў у прыняцьці рашэньня аб допуску Кушнэра да сакрэтнай інфармацыі.

Прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс заявіла, што адміністрацыя прэзыдэнта не камэнтуе інфармацыю аб допуску сваіх супрацоўнікаў да абсалютна сакрэтных матэрыялах.

Звышсакрэтная інфармацыя ўтрымлівае паведамленьні аб крыніцах дадзеных выведкі, мэтадах іх атрыманьня і аналізу. Рашэньне аб доступе да яе прымае ЦРУ. Атрымаўшы доступ да яе, Кушнэр мог наведваць брыфінгі, якія спэцслужбы ЗША праводзяць для прэзыдэнта Дональда Трампа.

Кушнэр меў доступ да ўсіх дакумэнтаў Трампа на працягу году пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта. У лютым 2018 году стала вядома, што кіраўнік апарату адміністрацыі прэзыдэнта Джон Кэлі прыняў рашэньне панізіць узровень доступу Кушнэра са «звышсакрэтнага» да «сакрэтнага». Паводле дадзеных амэрыканскіх СМІ, зьніжэньне статусу было зьвязанае з тым, што Кушнэр не прайшоў належнай праверкі дадзеных аб замежных сувязях і фінансавых трансакцыях. Трамп тады заявіў, што ня будзе аспрэчваць гэтае рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG