Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікаў, пацярпелых у трагедыі ў Стоўпцах, выпісалі зь лякарні


Міліцыянты каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства, 11 лютага
Міліцыянты каля школы №2 у Стоўпцах пасьля двайнога забойства, 11 лютага

Падлеткі, пацярпелыя ў нападзе вучня на школу ў Стоўпцах 11 лютага, выпісаныя зь лякарні, паведаміла БелаПАН прэс-сакратарка Міністэрства здароўя Юлія Барадун.

У выпісаных «усё добра», яны знаходзяцца дома, дадала прадстаўніца Мінздароўя.

Пасьля нападу памерлі 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, а таксама 17-гадовы адзінаццаціклясьнік. Іх пахавалі 13 лютага. Яшчэ двух вучняў шпіталізавалі і праапэравалі.

Нападнік затрыманы, расьсьледуецца крымінальная справа аб двайным забойстве і справа аб замаху на забойства. Прызначаная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза, папярэднія агляды паказалі, што ён ня быў у стане наркатычнага або алькагольнага ап’яненьня.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG