Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Бабіч: «Расея ня будзе разьмяшчаць ракеты ў Беларусі» 


Міхаіл Бабіч
Міхаіл Бабіч

Расея не плянуе разьмяшчаць ракеты ў Беларусі ў сувязі з выхадам ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці, паколькі ў гэтым няма ніякай ваеннай неабходнасьці.

Пра гэта заявіў журналістам у Берасьці амбсадар Расеі, спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве зь Беларусьсю Міхаіл Бабіч.

«Што тычыцца разьмяшчэньня ракет на тэрыторыі Беларусі, то гэтага, вядома, ня будзе адбывацца, таму што гэтага і не патрабуецца, — цытуе Міхаіла Бабіча агенцтва ТАСС. — Дзейная канфігурацыя нашай сумеснай вайсковай групоўкі дазваляе вырашыць любыя задачы, зыходзячы з тых пунктаў дысьлякацыі, дзе знаходзяцца нашы сродкі ўдару ў адказ, не прасоўваючы іх ні на якую іншую тэрыторыю», — сказаў амбасадар.

Бабіч падкрэсьліў, што ў Расеі і Беларусі дзейнічаюць сумесныя пляны абароны «Саюзнай дзяржавы», у тым ліку і Беларусі.

Як паведамляла Свабода, раней дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо абвясьціў, што Вашынгтон ад 2 лютага распачаў працэс выхаду з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці, падпісанай Савецкім Саюзам і ЗША ў 1987 годзе.

Дамова забараняе мець у арсэнале ракеты наземнага базаваньня меншай і сярэдняй далёкасьці. У кастрычніку мінулага году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што плянуе адмовіцца ад дамовы, спаслаўшыся на невыкананьне Расеяй сваіх абавязаньняў.

У якасьці «люстэркавага адказу» прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прыняў рашэньне на няпэўны час прыпыніць удзел у міждзяржаўнай дамове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG