Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адышоў мэтар беларускага перакладу». Экс-амбасадар Славаччыны Рэгак смуткуе па Сёмуху 


Васіль Сёмуха
Васіль Сёмуха

Словы падтрымкі сям’і, сябрам, калегам перакладчыка Васіля Сёмухі, які памёр 3 лютага на 84-м годзе, выказаў былы амбасадар Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак.

«Я перакладаю тыя творы, якія хацеў бы сам напісаць», — працытаваў дыплямат у Твітэры Васіля Сёмуху, зь якім блізка кантактаваў падчас сваёй беларускай кадэнцыі.

«Смуткую: памёр мэтар беларускага перакладу Васіль Сёмуха, зь якім мяне пазнаёміў Уладзімер Падгол, — напісаў ён па-беларуску. — Па маёй просьбе і з маёй дапамогай ён выдатна пераклаў са славацкай на беларускую мову вялікія вершы Паўла Орсага Гвездаслава».

Нізка вершаў славацкага клясыка была надрукаваная ў тыднёвіку «Новы час» у кастрычніку 2008 году.

За час працы ў Беларусі Любамір Рэгак выдатна авалодаў беларускай мовай, быў сталым удзельнікам агульнанацыянальных дыктовак.

Цырымонія разьвітаньня з Васілём Сёмухам пройдзе 6 лютага ад 10-й да 14.45 у рытуальнай залі №1 на вуліцы Альшэўскага, 12 у Менску. Адтуль нябожчыка павязуць у крэматорый на Паўночных могілках сталіцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG