Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску паставілі помнік карове за 135 тысяч даляраў. ФОТА


«Помнік карове» ля Камароўскага рынку ў Менску
«Помнік карове» ля Камароўскага рынку ў Менску

Каля Камароўскага рынку, што ў цэнтры Менску, 26 сьнежня зьявілася скульптура каровы. Праца над ёй пачалася яшчэ ў 2015 годзе. На помнік «скідваліся» выканкамы — нібыта «на даручэньне кіраўніка дзяржавы».

Стварэньне бронзавай скульптуры ацанілі ў 274 787 рублёў і 56 капеек, яшчэ ў 15 тысяч рублёў ацанілі карэктаваньне праектнай дакумэнтацыі.

Аляксандар Лукашэнка казаў пра «помнік карове» яшчэ ў 2012 годзе, калі абмяркоўваў пабудову кароўнікаў у Астравецкім раёне. Праўда, калі ён казаў, што карове, як «сьвятой жывёле», трэба паставіць помнік, ён паказваў пальцам на дакумэнтацыю аб кароўніках: «Вось такі помнік».

Аўтар скульптуры Мікалай Байрачны перамог на конкурсе праектаў «помніка карове» 25 сакавіка 2015 году (Менгарвыканкам у афіцыйных дакумэнтах называе скульптуру менавіта помнікам). Першапачаткова ў скульптурнай кампазыцыі прадугледжваліся таксама лаўка і вядро, якіх наяве няма.

Telegram-канал «РБ головного мозга» і газэта «Наша ніва» сьцьвярджалі, што здабылі распараджэньне Міністэрства сельскай гаспадаркі «Аб прыцягненьні фінансавых сродкаў» — начальству абласных выканкамаў і Менгарвыканкаму загадалі «забясьпечыць прыцягненьне фінансавых сродкаў» на гэты помнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG