Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Ізраіля падаў у адстаўку. Ён супраць перамір'я з ХАМАСам


Міністар абароны Ізраіля Авігдор Лібэрман падаў у адстаўку з прычыны перамір’я з ХАМАС, паведамляе ў сераду Jerusalem Post.

Напярэдадні ўрад краіны дамовіўся з гэтай групоўкай аб спыненьні агню. Прадстаўнікі палестынскіх груповак заявілі, што «перамірʼе» будзе дзейнічаць, пакуль яго не парушыць Ізраіль. У сваю чаргу ізраільскі ваенна-палітычны кабінэт аддаў распараджэньне сваім войскам працягваць актыўныя дзеяньні ў сэктары Газы, «пакуль у гэтым ёсьць неабходнасьць».

Афіцыйны прадстаўнік міністра абароны Авігдора Лібэрмана заявіў, што не падтрымлівае перамірʼя. Тыднем раней Лібэрман заклікаў да ўзмацненьня жорсткасьці дзеяньняў супраць ХАМАСу.

Некалькі дзён таму Ізраіль у адказ на абстрэл сваёй тэрыторыі нанёс удар у сэктары Газы па штаб-кватэры ХАМАСу. Пры гэтым у ходзе рэйду ізраільскіх вайскоўцаў былі забітыя сямёра палестынцаў, уключаючы камандзіра ХАМАСу. Загінуў адзін ізраільскі вайсковец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG