Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шапіра: «Пра што казаць, калі п’яныя хакеісты скочваліся па прыступках з другога паверху аўтобуса?»


Сямён Шапіра, 28 чэрвеня 2018, Менск
Сямён Шапіра, 28 чэрвеня 2018, Менск

Адстаўлены старшыня Беларускай фэдэрацыі хакею Сямён Шапіра расказаў аб прычынах правалу зборнай Беларусі на чэмпіянаце сьвету, даў ацэнку трэнэру Дэйву Льюісу і выказаўся ў падтрымку лядовых палацаў, піша Tut.by.

Пра былога трэнэра Дэйва Льюіса

Сямён Шапіра адзначыў, што яшчэ год таму хадзілі размовы пра спэцыфіку працы Дэйва Льюіса. У Льюіса быў трохгадовы кантракт, які быў заключаны да таго, як БФХ ачоліў Шапіра. У выпадку скасаваньня кантракту Беларусі давялося б выплаціць яму ўсю астатнюю зарплату.

«Гэта вельмі вялікія грошы. Скасаваць дамову я ня мог, хоць, магчыма, і варта было. Па кантракце Льюіс абавязаны быў знаходзіцца ў Беларусі ўсяго 100 дзён. Я неаднаразова зь ім меў зносіны, прасіў часьцей бываць у краіне, займацца разьвіцьцём маладых хакеістаў разам з мясцовымі трэнэрамі. Папярэджваў Дэйва, што калі ён ня будзе больш шчыльна працаваць з нашымі гульцамі, гэта можа дрэнна скончыцца, але гутаркі ні да чаго не прывялі. У нас няма 500 тысяч хакеістаў, таму трэба клапаціцца пра кожнага таленавітага гульца. Мне казалі, што Дэйв — сапраўдны прафэсіянал. Але пры гэтым відаць, што матыватар зь Льюіса слабы», — цытуе словы Сямёна Шапіры Tut.by

Пра п’янства хакеістаў

Сямён Шапіра распавёў, што здараліся выпадкі, калі хакеісты прыяжджалі ў стане алькагольнага апʼяненьня.

«Што можна казаць, калі аднойчы каманда вярталася пасьля матчу з Латвіяй, і пʼяныя гульцы скочваліся па прыступках з другога паверха на першы. Ім плацяць як дарослым, а гуляюць і вядуць яны сябе, нібы дзеці», — казаў Шапіра на справаздачнай канфэрэнцыі Фэдэрацыі хакея.

Пра лядовыя палацы і разьвіцьцё дзіцячага хакею

Шапіра таксама заявіў, што цяпер падрыхтаваная новая праграма разьвіцьця дзіцячага хакея. На яго думку, многія трэнэры ня ведаюць ніякіх мэтодык, не чытаюць літаратуру. Да таго ж, займаюцца прыпіскамі: па сьпісах у сэкцыі займаецца два-тры дзясяткі дзяцей, а на трэніроўку прыходзіць дзясятак. І нагадаў пра крымінальную адказнасьць за прыпіскі.

У бліжэйшыя гады колькасьць дзяцей, якія займаюцца хакеем, плянуецца павялічыць з 5 800 да 10 000.

Шапіра выказаўся ў падтрымку будаўніцтва лядовых палацаў.

«Беларусь па насельніцтве можна параўнаць з Чэхіяй або Фінляндыяй, але ў іх у разы больш арэн. І ня трэба палітызаваць гэтае пытаньне. Журналісты усьміхаюцца, але гэтаму яны шмат у чым паспрыялі. Палацы будуюцца для жыхароў Беларусі», — заявіў Сямён Шапіра.

Гулец з каманды Лукашэнкі замяніў Шапіру на пасадзе старшыні Фэдэрацыі хакею


Нехакейная нацыя. 7 прычынаў правалу беларусаў у хакеі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG