Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ пра новы законапраект аб СМІ: «Практычна ўсе праблемныя нормы захаваліся»


Андрэй Бастунец
Андрэй Бастунец

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала абноўлены праект зьменаў у закон аб СМІ, падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытаньні.

Яго перадала дэпутатка Ганна Канапацкая.

Два бліжэйшыя паседжаньні Палаты прадстаўнікоў плянуюцца 14 і 27 чэрвеня. Магчыма, на адным зь іх гэты законапраект можа быць прыняты.

Паводле кіраўніка БАЖ, юрыста Андрэя Бастунца, ягоны прагноз адносна ўключэньня ў дакумэнт двух важных момантаў спраўдзіўся напалову.

​«Я прагназаваў, зыходзячы з размоў з прадстаўнікамі працоўнай групы, што могуць быць прынятыя да ўвагі два важныя моманты: уведзены судовы парадак абскарджваньня рашэньняў Міністэрства інфармацыі аб блякаваньні інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама ўведзена больш простая працэдура рэгістрацыі онлайн-СМІ», — сказаў прэс-службе БАЖ Андрэй Бастунец.

Паводле Бастунца, магчымасьць абскарджваць у судзе рашэньні Міністэрства інфармацыі прапісаная, а працэдура рэгістрацыі онлайн-СМІ застаецца такой жа складанай.

10 беларускіх фэйкаў 2017 году: Ад «фраў А.» да Лукашэнкі на Tesla

Паводле старшыні БАЖ, у законапраекце застаецца вызначэньне, што рэдакцыяй можа быць толькі юрыдычная асоба, а не індывідуальны прадпрымальнік ці фізычная асоба.

«Гэта істотна абмяжоўвае ўваход на рынак мэдыя», — лічыць Андрэй Бастунец.

У Беларусі інтэрнэт-рэсурсы наагул не рэгістраваліся як мэдыя, іх статус юрыдычна ня быў вызначаны. Цяпер уводзіцца добраахвотная рэгістрацыя, але далёка ня ўсе змогуць яе прайсьці.

Заснавальнікі папулярных рэгіянальных рэсурсаў media-polesye.by і ex-press.by — індывідуальныя прадпрымальнікі. Калі яны захочуць мець статус СМІ, уласьнікам трэба стварыць і зарэгістраваць юрыдычную асобу, а пасьля падаваць свае інтэрнэт-рэсурсы на рэгістрацыю ў Мінінфарм.

«Абмеркаваньне законапраекту больш падобнае да імітацыі»

Нормы аб дадатковай адказнасьці ўласьнікаў інтэрнэт-рэсурсаў у 200–500 базавых велічынь перанесеныя ў іншы законапраект — аб унясеньні зьмяненьняў у Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях.

«Самае галоўнае, норма ня зьнікла, а застаецца ў актыўнай распрацоўцы!» — кажа Андрэй Бастунец.

Каго будуць блякаваць і штрафаваць. Мінінфарм патлумачыў абноўлены закон аб СМІ

Паводле кіраўніка БАЖ, усе астатнія пытаньні, на якіх рабілі акцэнт прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў і мэдыясупольнасьці, «засталіся па-за ўвагай, і практычна ўсе праблемныя нормы захаваліся».

«Агулам абмеркаваньне законапраекту больш падобнае да імітацыі, чым да спробы знайсьці ўзаемапаразуменьне. Таксама ні Міністэрства інфармацыі, ні Палата прадстаўнікоў, наколькі нам вядома, не заангажавалі да працы міжнародных экспэртаў, хоць прадстаўнікі АБСЭ самі выказвалі зацікаўленасьць у гэтым», — сказаў Бастунец.

У Беларусі могуць увесьці крымінальную адказнасьць за лжывую інфармацыю ў інтэрнэце, у тым ліку на форумах

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG