Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучні школы, дзе вучылася Сьвятлана Алексіевіч, зрабілі ёй фота-, відэа- і радыёвіншаваньні


31 траўня ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч споўнілася 70 гадоў. У 1965-м яна скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу.

Сёлетнія выпускнікі гэтай школы запісалі відэавіншаваньне сваёй знакамітай зямлячцы.

Вучні старэйшых клясаў зрабілі да юбілею пісьменьніцы фотапраект «Стань героем кніг Сьвятланы Алексіевіч».

Па школьным радыё 31 траўня прагучаў пазачарговы выпуск радыёгазэты пад назвай «Зь юбілеем, Сьвятлана Аляксандраўна!»

У клясе аформілі выставу з архіўнымі здымкамі Сьвятланы Алексіевіч. На адным са здымкаў — кароль Швэцыі Карл Густаў ХVI уручае ёй Нобэлеўскую прэмію.

Завуч школы, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Натальля Каліцька дадае:

«Сёньня пасьля ўрокаў мы зьбіраем яшчэ і нашу „Літаратурную гасьцёўню“ і цалкам прысьвячаем яе творчасьці Сьвятланы Алексіевіч».

Творы пісьменьніцы выкарыстоўваюцца і на ўроках гісторыі, калі вывучаецца савецкі пэрыяд.

«Для большай нагляднасьці і пераканаўчасьці ў старэйшых клясах іншы раз зачытваюць урыўкі з кнігі „Час сэканд-хэнд“».

«Чакаем, канечне, калі творы Алексіевіч уключаць у школьную праграму па літаратуры», — кажа Каліцька.

Зь вёскі Прысна, што пад Веткай, сям’я Алексіевічаў пераехала пры канцы 1950-х у Івашкавічы Петрыкаўскага раёну. Тут Сьвятлана Алексіевіч вучылася ў сямігодцы, а сярэднюю школу скончыла ў Капаткевічах, куды хадзіла за пяць кілямэтраў пешшу. Менавіта Капаткевіцкую сярэднюю школу пісьменьніца Алексіевіч называе «роднай школай».

Фотаальбом Сьвятланы Алексіевіч: З Капаткевічаў у Стакгольм і яшчэ далей

10 добрых справаў Сьвятланы Алексіевіч

Алексіевіч: 70 цытатаў пра сябе, пра чалавека і пра час

«Алексіевіч стомэтроўку слаба бегала». Аднаклясьнікі пра сустрэчу з нобэлеўскай ляўрэаткай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG