Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі дзьве жанчыны пятыя суткі трымаюць галадоўку з камунальных прычын


Алена Грынько і Аксана Філіпенка
Алена Грынько і Аксана Філіпенка

Пятыя суткі ў Гомлі ў доме № 14 па вуліцы Ўрыцкага галадаюць 33-гадовая Алена Грынько і 48-гадовая Аксана Філіпенка. Яны дамагаюцца сустрэчы з Аляксандарам Лукашэнкам, каб расказаць яму пра «штучна створаныя камунальныя беспарадкі і пра невыкананьне мясцовымі ўладамі абавязаньняў па ўладкаваньні жыцьця жыхароў гораду».

«Учора адчувала моцную слабасьць, хацела нават „хуткую“ выклікаць, але перацярпела, — кажа спадарыня Філіпенка. — У Алены галавакружэньне было, ціск вагаўся. Цяпер пачуваем сябе больш-менш нармальна. Відаць, Бог дапамагае стаяць за праўду».

Жанчына кажуць, што сёньня прыбіральшчыцы ГП «Цэнтральнае» памылі пад’езды і падмялі двор. Паколькі такое бывае нячаста, то галадоўніцы зрабілі выснову, што трэба чакаць у госьці прадстаўнікоў адміністрацыі Навабеліцкага раёну або афіцыйнае тэлебачаньне.

Жыхары дома № 14 па вуліцы Ўрыцкага апынуліся ў небясьпечным становішчы. Дом ня меў капітальнага рамонту ад моманту пабудовы ў 1967 годзе. Жыльлёва-камунальная служба замяніла электраправодку без тэхнічнага праекту. Электраэнэргія пэрыядычна прападае. Людзі баяцца пажару. Раней дом № 14 належаў чыгунцы. У ім 57 кватэраў, большая частка іх прыватызаваныя.

Мясцовыя ўлады, прыняўшы гэты дом у гарадзкую камунальную ўласнасьць, зрабілі яго інтэрнатам. Як кажуць галадоўніцы, «адкупныя» сродкі чыгункі на ўладкаваньне дома, перададзеныя ў гарадзкі бюджэт, былі выдаткаваныя невядома куды. Прыватызаваную кватэру Алены Грынько раённая адміністрацыя праз суд пакінула бяз кухні, ванны, прыбіральні, калідора і патрабуе зараз выкупіць усё гэта за 18,7 тысячы рублёў. А ў маладой сям’і ў кватэры два інваліды — сын і састарэлая маці Алены.

Калідор, які трэба выкупіць
Калідор, які трэба выкупіць

Жыхары дома ня могуць заключыць дамовы на забесьпячэньне кватэраў электраэнэргіяй наўпрост з энэргетыкамі, бо раённае камунальнае прадпрыемства гэта зрабіла ад свайго імя як для інтэрнату. Цяпер жыхарам прапануюць заказваць адмысловыя платныя праекты на энэргазабесьпячэньне прыватызаваных кватэраў.

Галадоўніцы лічаць, што такім чынам ажыцьцяўляюцца карупцыйныя схемы — камунальнікі ўзбагачаюцца за кошт жыхароў, а тым часам дом паўстагодзьдзя стаіць без належнага рамонту.

Канец эпохі танных інтэрнатаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG