Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы аштрафавалі ўжо сем чалавек


Збор подпісаў за беларускую мову ў Менску, люты 2017
Збор подпісаў за беларускую мову ў Менску, люты 2017

Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў 29 сакавіка Аляксандру Патапаву на 10 базавых велічынь (245 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

Як сказала Радыё Свабода Аляксандра Патапава, суд прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафаваў паводле першай часткі адміністрацыйнага артыкула 23.34. У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага Патапава разам зь іншымі сябрамі Моладзі БНФ зьбірала подпісы ў падтрымку беларускай мовы і за стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту з навучаньнем па-беларуску.

Старшыні Моладзі БНФ Ганьне Сьмілевіч судовая пастанова прыйшла па пошце — на суд яе не запрасілі. За збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы ў адукацыі Сьмілевіч аштрафавалі на 15 базавых велічынь (367 рублёў 50 капеек).

Раней да штрафаў за збор подпісаў, які суды трактуюць як «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», таксама былі асуджаныя Павал Пракаповіч, Ягор Сергіенка, Раман Ганчароў, Наста Гусева і Дзяніс Мандзік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG