Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль закрыў частку паветранай прасторы з прычыны абстрэлаў на мяжы з Сырыяй


Абломкі зьнішчальніка ВПС Ізраіля, 10 лютага 2018 году.
Абломкі зьнішчальніка ВПС Ізраіля, 10 лютага 2018 году.

Ізраіль закрыў значную частку сваёй паветранай прасторы з прычыны распачатых абстрэлаў на мяжы з Сырыяй. Пра гэта паведамляюць ізраільскія сродкі масавай інфармацыі.

У цэнтральным аэрапорце імя Давіда Бэн-Гурыёна на 15-20 хвілін затрымалі вылеты некаторых рэйсаў. У дадзены момант аэрапорт функцыянуе ў стандартным рэжыме.

Прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля паведаміў у твітэры пра атаку 12 мэтаў на тэрыторыі Сырыі, у тым ліку тры батарэі сырыйскай супрацьпаветранай абароны і чатыры аб’екты Ірана.

Газэта Haaretz паведамляе, што прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньяху і міністар абароны Авігдор Лібэрман правядуць нараду, на якой абмяркуюць сытуацыю на мяжы з Сырыяй.

Канфлікт Ізраіля і Сырыі абвастрыўся сёньня раніцай пасьля таго, як ізраільскія вайскоўцы выявілі над тэрыторыяй сваёй краіны іранскі беспілётнік, запушчаны з Сырыі. Ён быў зьбіты, а затым ізраільскія самалёты нанесьлі ўдар па базе ў Сырыі, дзе, як мяркуецца разьмешчаны цэнтар кіраваньня іранскімі дронамі. Сырыйская СПА адкрыла агонь па самалётах. Адзін самалёт быў зьбіты.

У міністэрстве замежных спраў Ірану назвалі «абсурдным» інфармацыю пра тое, што ізраільскія ваенныя зьбілі іранскі дрон, паведамляе Reuters. Прадстаўнік МЗС дадаў, што Іран ня мае ў Сырыі баявых частак, а беспілётнікі прымяняюцца толькі для барацьбы з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні сувэрэнітэту і паветранай прасторы. Ізраіль абвінавачвае Іран у выкарыстаньні сырыйскай тэрыторыі для падрыхтоўкі агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG