Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежная экспэртыза: дом журналісткі Латынінай аблілі таксычнымі рэчывамі


Юлія Латыніна
Юлія Латыніна

Рэчыва, якім летам аблілі дом журналісткі расейскай «Новай газэты» Юліі Латынінай, уяўляе сур’ёзную небясьпеку для чалавека.

Пра гэта гаворыцца ў заключэньні незалежнай экспэртызы, зробленай на замову «Новай газэты».

Пры аналізе ўзораў, перададзеных для дасьледаваньня, экспэрты выявілі дымецілформамід і высокамалекулярныя фталаты. У заключэньні адзначаецца, што дымецілформамід раздражняе сьлізістыя абалонкі і скурныя пакровы, а пасьля пранікненьня ў арганізм пашкоджвае ныркі і печань. Фталаты, у сваю чаргу, нэгатыўна ўплываюць на ўнутраныя органы, эндакрынную і нэрвовую сыстэму чалавека.

У ліпені зламысьнікі аблілі вокны дома журналісткі нейкай хімічнай вадкасьцю, якая выклікае ўдушша і ваніты. Тады пацярпелі некалькі жыхароў дома, у тым ліку двое дзяцей. 3 верасьня невядомыя спалілі машыну Латынінай. Праваабаронцы і калегі Юліі Латыніна зьвязваюць напады зь яе прафэсійнай дзейнасьцю. 9 верасьня журналістка зьехала з Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG