Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве журналістку аблілі фэкаліямі каля будынка «Эхо Москвы»


Юлія Латыніна

Юлія Латыніна

Журналістку «Новай газеты» Юлію Латыніну ў суботу аблілі фэкаліямі непадалёк ад будынку рэдакцыі «Эхо Москвы», дзе яна вядзе праграму «Код доступу». Аб гэтым паведамляецца на сайце радыёстанцыі.

Паводле словаў Латынінай, тых, хто нападаў, было двое. Яна адзначыла, што на працягу некалькіх тыдняў за ёй сачылі і напад рыхтавалі загадзя. Журналістка назвала інцыдэнт працягам сэрыі нападаў на актывістаў, якія рабіліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу апошнім часам.

Журналістка зьвязала інцыдэнт з матэрыяламі ў «Новай газэце» пра мільярдэра Яўгена Прыгожына з атачэньня прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. У артыкулах «Новай газеты» сьцьвярджалася, што Прыгожын фінансуе «пракрамлёўскіх троляў» — супрацоўнікаў арганізацыі, якая неафіцыйна прасоўвае дзяржаўны пункт гледжаньня ў сацыяльных сетках і блогах. Апошні раз Латыніна згадвала Прыгожына ў праграме «Код доступу» у пачатку ліпеня.

XS
SM
MD
LG