Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памяць Паўла Шарамета ўшаноўваюць у Менску на Паўночных могілках. Жывая трансьляцыя


Апоўдні 20 ліпеня на Паўночных могілках у Менску сябры і знаёмыя Паўла Шарамета, а таксама ягоныя калегі, грамадзкія і палітычныя дзеячы ладзяць супольнае ўшанаваньне памяці забітага журналіста. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.

***

Павел Шарамет — беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст тэлевізіі, радыё і пэрыядычных выданьняў, у 1990-х і 2000-х гадах кіраўнік аддзелу спэцыяльных інфармацыйных праектаў расейскага тэлеканалу ОРТ, пасьля — «Першага каналу». Заснавальнік і рэдактар сайту «Беларускі партызан». Апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў ва «Ўкраінскай праўдзе», а таксама на радыё «Вести». Быў забіты 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева ў выніку падрыву аўтамабіля. Украінская ўлада кваліфікуе сьмерць журналіста як наўмыснае забойства. Да гэтага часу афіцыйнага падазраванага ў расьсьледаваньні забойства Шарамета няма.

Праект помніка Паўлу Шарамету ўжо распрацавалі вядучыя менскія скульптары, але яго яшчэ не паставілі на магілу.

Людміла Шарамет: «Павал заўсёды памятаў пра сваю краіну і падкрэсьліваў, што ён родам зь Беларусі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG