Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альбінаў язьмін


Агюст Рэнуар, «Ружы і язьмін у дэльфцкім вазоне» (1881)
Агюст Рэнуар, «Ружы і язьмін у дэльфцкім вазоне» (1881)

«Забілі Альбіна!» — трагічная вестка страсянула сяло.

Ён быў спакойным хлопцам. Добра вучыўся, клясна ганяў у футбол. Каранасты, з мужным вытанчаным тварам, Альбін усім падабаўся.

Раніцай ён выйшаў з хаты, каб з градаў прагнаць курэй. Куры былі суседзкія, і суседу гэта не спадабалася. Мужчына доўга ня думаў, падняў камень і… Не хацеў, але трапіў у галаву. Празь хвіліну Альбін ляжаў нежывы.

«Забілі Альбіна!» — спаткала мяне на зялёнай дарозе жанчына зь сяла.

Я ехаў разьвітацца. Абапал духмяніў язьмін, ружавела шыпшына.

Калі скрозь натоўп наблізіўся да труны, пачуў сьпякотна-салодкі пах знаёмай парфумы…

Мінула паўстагодзьдзя. Другі дзень як у двары зноў зацьвіў язьмін.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG