Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: Лё Пэн і Макрон нечакана «сустрэліся» ў Ам’ене


Эманюэль Макрон (зьлева) і Марын Лё Пэн
Эманюэль Макрон (зьлева) і Марын Лё Пэн

Кандыдатка ў прэзыдэнты Францыі Марын Лё Пэн наведала горад Ам’ен на поўначы краіны адначасова са сваім апанэнтам — цэнтрыстам Эманюэлем Макронам. У гэтым горадзе месьціцца фабрыка Whirlpool, яна пад пагрозай закрыцьця. Яе супрацоўнікі ужо некалькі дзён бастуюць супраць пляну перанесьці завод у Польшчу.

Візыт ультраправай Лё Пэн ня быў заплянаваны і стаў нечаканасьцю як для работнікаў прадпрыемства, так і для самога Макрона. Лідэрка «Нацыянальнага фронту» правяла сустрэчу з рабочымі, у той час як Макрон гаварыў з прадстаўнікамі прафсаюзу кампаніі. Тэлеканал Euronews паведамляе, што Лё Пэн у Ам’ене сустрэлі больш сардэчна, чым ейнага апанэнта.

Лё Пэн прайшла ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі разам з Макронам. Яны паказалі амаль аднолькавы вынік: Макрон апярэдзіў Лё Пэн на тры працэнты. Сацыялягічныя апытаньні прадказваюць Макрону перамогу ў другім туры. Фінальны этап галасаваньня прызначаны на 7 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG