Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія прадукты могуць выклікаць боль у суставах


Некаторыя прадукты дапамагаюць змагацца з хваробамі, а іншыя наадварот могуць зрабіць вас хворым у доўгатэрміновай пэрспэктыве. «Дрэнныя» прадукты могуць павялічваць у нашым арганізьме агульнасыстэмнае запаленьне, якое, у сваю чаргу, можа пагоршыць запаленьне ў суставах.

Артыкул пра такія прадукты на сайце sharecare.com
падрыхтавала Роўз Гаез.

Наогул, суставы могуць балець з розных прычын. Але найбольш распаўсюджаная зь іх — артрыты рознай этыялёгіі, якія якраз і зьвязаныя з хранічным запаленьнем у суставах.

Што ж такое запаленьне? Гэта натуральная рэакцыя нашай імуннай сыстэмы на траўмы ды інфэкцыі. Калі наша цела «пад атакай», яно актывуе працэс «рамонту» і вырабляе ў адказ выратавальныя клеткі. Ацёк, пачырваненьне і боль, якія разьвіваюцца вакол удару або разрэзу, зьяўляюцца прыкладамі здаровага запаленьня. Гэта прыкметы таго, што імунныя клеткі і клеткі крыві зьбіраюцца вакол раны, каб змагацца з інфэкцыяй і аднавіць тканкі.

Але бывае, што цела выклікае запаленчую рэакцыю ў нармальных, здаровых тканках з прычыны умоў, якія ўзьнікаюць пры рэўматоідным артрыце. Агульнае запаленьне можа таксама разьвівацца па ўсім целе ў выніку няправільных умоваў жыцьця, такіх як сядзеньне цэлы дзень або нездаровая ежа. Агульнае запаленьне можа пагоршыць хранічны боль у суставах і выклікаць іншыя захворваньні, такія як хваробы сэрца і дыябэт.

Якія жа прадуктаў трэба пазьбягаць?

Падсалоджаныя або араматызаваныя кававыя напоі. У іх дадаюць араматызаваныя сыропы, якія ў адной порцыі могуць утрымліваць да трох дзённых нормаў спажываньня цукру.

Садавінныя сокі з канцэнтрату і з дадаткам цукру. Да гэтага ліку трэба дадаць і газаваныя напоі.

Кетчуп, соўс барбэкю і гарчыца з высокім утрыманьнем цукру. Дзьве сталовыя лыжкі соўсу барбэкю могуць утрымліваць да 16 грамаў цукру.

Некаторыя ёгурты. Неапрацаваны грэцкі ёгурт можа быць багатай на кальцый і бялок закускай. Але некаторыя ёгурты, асабліва з кавалачкамі садавіны на дне, могуць быць схаванай крыніцай цукру — упакоўка такіх ёгуртаў можа ўтрымліваць у сабе да 30 грамаў цукру.

Заўсёды чытайце этыкеткі з указаньнем інгрэдыентаў. Зьвяртайце ўвагу кадаваныя словы, за якімі хаваецца цукар — кукурузны сыроп, дэкстроза, фруктоза, патака і інш.

Далей у гэтым сьпісе прадуктаў, якія могуць шкодзіць нашым суставам, ідуць прадукты з высокім утрыманьнем насычаных тлушчаў. Шэраг дасьледаваньняў паказваюць, што дыета з высокім утрыманьнем насычаных тлушчаў павялічвае запаленьне здаровых тканках нашага арганізму і нават у тлушчавых тканках. Гэта прыводзіць да пашкоджаньня тканак, павышае рызыку разьвіцьця хранічных хваробаў, у тым ліку сэрца і суставаў.

Вельмі шмат такіх тлушчаў утрымліваецца ў звычайных сырах і піцы, а таксама ў сале, вяршках, масьле, чырвоных гатунках мяса — ялавічыне, сьвініне, бараніне, а таксама ў курыным мясе са скуркай. Да таго ж, апрача насычаных тлушчаў, у чырвоным мясе знаходзіцца шмат транстлушчаў, якія спрыяюць павелічэньню колькасьці ў нашым арганізьме дрэннага халестэрыну (LDL). Таму чырвонае мяса трэба ужываць ня часта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG