Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтую гісторыю найлепш бы мог расказаць Фёдар Дастаеўскі, калі б ён дажыў да пачатку ХХІ стагодзьдзя. Яна і ён, сучасныя «прыніжаныя і абражаныя», людзі, якіх жыцьцё выштурхнула за ўсе магчымыя межы. Яны жывуць у пазычаным жытле, пакуль гаспадары ня выйдуць з турмы. Бяз газу, без вады, бяз працы. Яны ня маюць нічога апрача наіўных вершаў, ката і саміх сябе.

У супольным праекце Беларускага Свабоднага Тэатру і Радыё Свабода мы знаёмім вас з працамі студэнтаў тэатральнай лябараторыі Fortinbras. Гэта грамадзянская журналістыка, якую ствараюць не прафэсійныя журналісты, а людзі, якія дбаюць аб яе сучасным разьвіцьці. Сёння ў цыкле - фільм Дар'і Андраянавай і Мікалая Купрыча «Дом №5».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG