Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таджыцкім міліцыянтам загадалі раз на месяц хадзіць у тэатар


Таджыцкія міліцыянты ў тэатры (архіўнае фота)
Таджыцкія міліцыянты ў тэатры (архіўнае фота)

Міністар унутраных спраў Таджыкістану Рамазон Рахімзада запатрабаваў, каб кожны супрацоўнік праваахоўных органаў краіны раз у месяц абавязкова наведваў тэатар.

Даручэньне міністар даў на мінулым тыдні. Гэта адбылося пасьля таго, як па ініцыятыве міністра супрацоўнікі цэнтральнага апарату наведалі Дзяржаўны Акадэмічны драматычны тэатар і паглядзелі гістарычны спэктакль «Чархі Гардон».

Пасьля спэктаклю кіраўнік МУС выказаў падзяку артыстам і заявіў, што надалей «мы маем намер кожны месяц наведваць тэатры рэспублікі».

Гэтыя словы міністра ў ведамстве аформілі ў загад.

Наведваньне тэатральных пастановак дапаможа павысіць духоўна-маральны ўзровень доблесных вартавых парадку, а таксама зьняць стомленасьць пасьля напружанага і цяжкага працоўнага дня.

«Прынята рашэньне, каб супрацоўнікі міліцыі як мінімум раз у месяц, у розныя дні, наведвалі тэатар. Гэта адносіцца да ўсіх аддзелаў МУС на тэрыторыі краіны», — падкрэсьліў прэс-сакратар міністэрства Умарджон Эмамалі. Паводле яго, наведваньне тэатральных пастановак «дапаможа павысіць духоўна-маральны ўзровень доблесных вартавых парадку, а таксама зьняць стомленасьць пасьля напружанага і цяжкага працоўнага дня».

Раней міністар унутраных спраў Таджыкістану выступіў з іншай ініцыятывай: ён загадаў усім супрацоўнікам міліцыі тэрмінова схуднець і заняцца спортам. Паводле ўсталяваных міністрам нормаў, пры росце 168-170 см. Вага супрацоўніка міліцыі Таджыкістану не павінна перавышаць 75 кг, а тых, хто не ўпішацца ў гэтыя парамэтры, паабяцалі звольніць.

Па словах супрацоўніка МУС, які папрасіў не называць яго імя, многія супрацоўнікі апарата і ўпраўленьняў ужо два месяцы раз на тыдзень бегаюць крос тры кілямэтры і плаваюць у басэйнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG