Лінкі ўнівэрсальнага доступу

230 рублёў штрафу за фота на мітынгу з Рымашэўскім


Ілюстрацыйнае фота. Cудзьдзя Вікторыя Шабуня
Ілюстрацыйнае фота. Cудзьдзя Вікторыя Шабуня

У Менску працягвацца таксама суды за першы мітынг «недармаедаў», які адбыўся яшчэ 17 лютага. 10 красавіка ў Цэнтральным судзе Менску судзьдзя Вікторыя Шабуня аштрафавала за ўдзел у мітынгу менскага студэнта Мікіту Калачыка.

Студэнта пакаралі штрафам памерам 10 базавых велічынь (230 рублёў). Доказам віны юнака стала фота на мітынгу з былым кандыдатам на прэзыдэнта Віталем Рамашэўскім.

«Мяркую, тое, што мяне судзілі, калі мінула больш за месяц з часу мітынгу, гэта парушэньне закону. Так, я сапраўды быў на мітынгу, бо мяне абурае, што ўлада вырашыла браць грошы зь людзей, якія апынуліся ў стане беспрацоўных», — сказаў пасьля суду Мікіта Калачык.

Студэнт расказаў, што пасьля мітынгу яго неяк вылічылі і запрасілі на размову да старшыні райвыканкаму, а ён пасьля размовы напісаў чыноўніку заяву, каб патлумачылі, якім чынам у райвыканкаме стала вядомым ягонае прозьвішча. Мікіта Калачык не выключае, што сапраўдным адказам на ягоную прынцыповасьць і стаў сёньняшні суд і штраф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG