Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр касманаўт Грэчка, беларускі дзед якога ўсё жыцьцё пражыў пры лучыне


Георгі Грэчка, архіўнае фота

8 красавіка ў Маскве на 86-м годзе памёр касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу Георгі Грэчка. Пра яго сьмерць паведамляе выданьне «Новости космонавтики».

Георгі Грэчка нарадзіўся ў 1931 годзе ў Ленінградзе, ягоная маці была родам зь вёскі Капцэвічы пад Чашнікамі на Віцебшчыне.

У сваіх успамінах ён згадваў, што ў дзяцінстве часта гасьцяваў у беларускага дзядулі, у хаце якога не было ні электрычнасьці, ні газавай лямпы, ні сьвечак. «Хата асьвятлялася лучынай, пры якой дзед чытаў Біблію і «Ніву», — распавядаў касманаўт.

Апошні раз на радзіму маці ў Беларусь Георгі Грэчка прыяжджаў у 2011 годзе, калі адзначаў сваё 80-годзьдзе.

У актыве Грэчкі тры касьмічныя палёты: 11 студзеня — 9 лютага 1975 году; 10 сьнежня 1977-га — 16 сакавіка 1978-га; 17 — 26 верасьня 1985 году.

Ад 1986-га ён працаваў у інстытуце фізыкі біясфэры Расейскай акадэміі навук, доктар фізыка-матэматычных навук.

Аўтар мэмуараў «Касманаўт № 34. Ад лучыны да прышэльцаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG