Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд разгледзіць скаргу на арышт Вячаслава Касінерава


Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў

6 красавіка Маскоўскі суд Менску ў 15.30 разгледзіць скаргу на меру стрыманьня актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала сяброўка Вячаслава Касінерава Марына Насенка.

«Мы падавалі скаргу, каб памянялі меру стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе. То бок калі яны яе задаволяць, то Вячаслава заўтра мусяць выпусьціць. Бо яго зараз незаконна ўтрымліваюць на „Валадарцы“, — сказала Марына Насенка. — Судзьдзя Пірожнікава будзе разглядаць гэтую скаргу. Наколькі я разумею, самога Вячаслава там ня будзе. Нам сказалі, што працэс будзе адкрыты і нас пусьцяць, але як будзе насамрэч, я ня ведаю».

Марына Насенка дадала, што пракурору накіравана скарга аб спыненьні крымінальнай справы супраць Вячаслава Касінерава.

Падставай для перасьледу стаў пэрформанс, які Касінераў правёў 12 сакавіка. Ён накінуў пятлю на статую паліцэйскага-гарадавога часоў Расейскай імпэрыі, усталяваную каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў падчас сьвяткаваньня 100-й гадавіны ўтварэньня беларускай міліцыі. Такім чынам актывіст выказаў пратэст супраць міліцэйскага бясчынства і перасьледу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG