Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі Беларусі хочуць набыць у Менску ўнівэрсытэт, — Кандрусевіч


Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

Кіраўнік Каталіцкага касьцёла Беларусі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрвію брытанскаму Catholic Herald заявіў пра пляны стварэньня ў Беларусі каталіцкага ўнівэрсытэту.

Кандрусевіч шукаў падтрымкі гэтай ідэі ў час візыту ў ЗША 20-25 сакавіка. Паводле мітрапаліта, яго часта запрашаюць выступіць у сьвецкіх унівэрсытэтах на тэмы маральных каштоўнасьцяў і этыкі:

«Нашае грамадзтва адчувае гэтую неабходнасьць. Яны кажуць: „Калі ласка, прыходзьце“», — патлумачыў Кандрусевіч.

Ён сказаў, што ў Менску выстаўлены на продаж унівэрсытэт, ёсьць патэнцыял для яго набыцьця пры ўмове, што цяперашнія студэнты таго ўнівэрсытэту будуць мець магчымасьць скончыць курс навучаньня.

Ён ня ўпэўнены, што такі ўнівэрсытэт будзе мець посьпех, але кажа: «Мы спрабуем зрушыць камень».

Рашэньне аб стварэньні ў Беларусі багаслоўскай акадэміі імя сьвятога Яна Паўла ІІ было прынятае ў 2014 годзе, акадэмія была зарэгістраваная ў 2015-м, але дагэтуль ня мае свайго будынка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG