«Мы ня хочам, каб якаясьці краіна ўмешвалася ў нашы выбары калі-небудзь», — заявіла Нікі Гэйлі 2 красавіка ў эфіры тэлеканалу ABC, дадаўшы, што няма ніякіх сумневаў, што Расея ўмешвалася ў кампанію 2016 году.
Спэцслужбы ЗША раней прыйшлі да высновы, што Расея ўдзельнічала ў прэзыдэнцкай кампаніі ў спробе дапамагчы Трампу перамагчы. Сам Дональд Трамп прызнаў, што расейскія спэцслужбы на самой справе ўзламалі сэрвэры Дэмакратычнай партыі, але ўдзел Расеі, на ягоную думку, не паўплываў на зыход галасаваньня 2016 году.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адмаўляе ўмяшаньне Масквы ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.