Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў афіцыйна абвінавачаныя прынамсі шэсьць чалавек


Усім ім выстаўленыя абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу — аб навучаньні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Пра тое што абвінавачаньне выстаўлена былому лідэру незарэгістраванай арганізацыі «Белы Легіён» Міраславу Лазоўскаму, Радыё Свабода ўвечары 31 сакавіка паведаміў ягоны адвакат.

Крыху раней жонка лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча паведаміла пра такое ж абвінавачаньне супраць мужы. Анастасія Дашкевіч расказала, што сёньня адвакатка Зьмітра сустракалася зь ім у прысутнасьці сьледчага. Пасьля гэтага адвакатка патэлефанавала і паведаміла, што Зьмітру Дашкевічу выстаўленыя абвінавачаньні паводле 3-й часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу.

Яшчэ раней сёньня старшыня рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская са спасылкай на сваякоў затрыманых і ўласныя крыніцы паведаміла Радыё Свабода, што такія ж абвінавачаньні выстаўленыя затрыманым студэнту БНТУ Івану Кавальчуку, былому студэнту гістфаку БДУ Яўгену Палтаржыцкаму, Сяргею Стрыбульскаму з «Маладога Фронту» і мэнэджэру па продажах Аляксею Абрамаву.

У КДБ Беларусі атрымаць камэнтар наконт гэтых зьвестак не ўдалося, бо тэлефон для сувязяў з мэдыямі не адказвае.

Агулам па справе аб падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў ужо было затрымана амаль тры дзясяткі чалавек.

Прынамсі аднаго з затрыманых, Сяргея Барстока, ужо вызвалілі. Яго затрымалі ў ноч на 22 сакавіка і трымалі ў ізалятары КДБ. Паводле жонкі Сяргея Барстока Аляксандры, з мужа ўзялі падпіску пра нявыезд і невыдаваньне, таму ён не дае камэнтароў журналістам.

«Выглядае нармальна. Ня зьбіты. Але маўчыць пра тое, што там было. Вызвалілі яго ўчора ўвечары, прывезьлі дадому», — сказала Аляксандра ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды 31 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG