Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволены журналіст Баразенка абвясьціў галадоўку


Відэаапэратар тэлеканалу «Белсат» Аляксандар Баразенка

Асуджаны 27 сакавіка на 15 сутак адміністрацыйнага арышту відэаапэратар тэлеканалу «Белсат» Аляксандар Баразенка абвясьціў галадоўку на знак пратэсту за незаконны перасьлед падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў.

Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Арышт Аляксандар Баразенка адбывае ў менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, цягам усяго тэрміну ён мае намер адмаўляцца ад ежы.

Зьняволеньнем Баразенку пакарала судзьдзя Маскоўскага раённага суду сталіцы Тацяна Мотыль.

Таксама ў турме на Акрэсьціна адбываюць пакараньне журналісты Марына Кастылянчанка (15 сутак), Сяргей Кійко (12 сутак), Раман Пратасевіч (10 сутак) і Дзяніс Івашын (5 сутак). БАЖ заклікае дасылаць лісты калегам на знак падтрымкі.

Акрамя таго, у Віцебску затрыманыя і асуджаныя сябры БАЖ Леанід Сьвецік (15 сутак), Канстанцін Мардзьвінцаў (15 сутак), Арцём Сізінцаў (10 сутак). Яны знаходзяцца ў Віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG