Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі ў Беларусі зноў зьявяцца палітвязьні, Эўразьвяз вернецца да санкцыяў — МЗС Літвы


Лінас Лінкявічус

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Літвы Лінас Лінкявічус не выключае, што краіны Захаду могуць увесьці супраць Беларусі новыя санкцыі, калі ў краіне зноў зьявяцца палітычныя зьняволеныя.

Так ён пракамэнтаваў у эфіры LRT Radijas задушэньне пратэстаў у Менску, якія прайшлі ў мінулую суботу. Паводле Лінаса Лінкявічуса, такія дзеяньні ўладаў Беларусі ня пойдуць ім на карысьць:

«Гэта насамрэч адаб’ецца ня толькі на ўнутранай палітыцы, дзе такім чынам сытуацыя ня будзе стабілізаваная, але гэта адаб’ецца і на далейшых дачыненьнях з Эўразьвязам. І, адпаведна, на ўсіх іншых дамоўленасьцях, якія вынікаюць з гэтага і якія насамрэч былі б выгадныя Беларусі як краіне.

Так што тут выбар уладаў Беларусі, а наш абавязак — прынцыпова і адэкватна рэагаваць на сытуацыю. На жаль, гэтая рэакцыя будзе рэзкай і далей. Калі там зноў зьявяцца палітычныя зьняволеныя, то, без усялякіх сумневаў, зноў будзе вяртаньне да пытаньня санкцыяў», — заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG