Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашчыкоўскі: у нас ёсьць сыгналы, што ўлады адступяць ад рэпрэсій


Уладзімер Макей (зьлева) і Вітальд Вашчыкоўскі
Уладзімер Макей (зьлева) і Вітальд Вашчыкоўскі

Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрвію тэлеканалу TVN24 распавёў пра будучыню дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

«Ключы ад далейшай супрацы Беларусі з Эўразьвязам знаходзяцца цяпер у Менску. Усё залежыць ад іх. Калі яны адступяць ад гэтых рэпрэсій, а пэўныя сыгналы, што яны гэтага хочуць, у нас ёсьць, то мы вернемся да размовы». — сказаў міністар.

На пытаньне, ці не была Польшча наіўная адносна Аляксанадра Лукашэнкі, Вашчыкоўскі адказаў, што «гэта была канцэпцыя ўсяго Эўразьвязу». На рэпліку, што заява МЗС наконт разгону дэманстрацыі 25 сакавіка ў Менску была вельмі лагоднай, міністар патлумачыў:

«Эўразьвяз таксама зрабіў лагодную заяву, бо ўсе даюць Лукашэнку шанец, каб ён вярнуўся на добры шлях. Калі адбудзецца эскаляцыя, то мы будзем карэктаваць гэтую палітыку» — заявіў міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG