Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 сакавіка ў Гомлі пачынаюцца суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў-2» і мітынгу каля ДК таварыства глухіх на Дзень Волі. Меркавана, што адміністрацыйныя справы будуць разглядацца ў трох раённых судах — Чыгуначным, Савецкім, Гомельскім сельскім.

Пасьля акцыі пратэсту былі схопленыя і прэвэнтыўна адпраўленыя ў ізалятар Аляксандар Процка, Натальля Шчукіна, Ала Раманчык. Яшчэ да акцыі затрымалі і адвезьлі ў ізалятар намесьніка старшыні АГП Васіля Палякова.

У вёсцы Цярэшкавічы Гомельскага раёну затрымалі рэгіянальнага прадстаўніка Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктара Казлова, а ў Гомлі — актывіста гэтага ж прафсаюзу Аляксандра Еўсейчука.

Чакаюцца суды і над некалькім моладзевымі актывістамі, затрыманымі падчас сьвяткаваньня Дня Волі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG