Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дагестане на мітынгу супраць карупцыі затрымалі грамадзяніна Беларусі


Адзін з удзельнікаў акцыі

Сярод затрыманых удзельнікаў антыкарупцыйнага мітынгу ў Махачкале аказаўся грамадзянін Беларусі Усевалад Жураўлёў, перадае карэспандэнт «Каўказ. Рэаліі».

Ён разам з астатнімі затрыманымі дагэтуль застаецца ў аддзеле МУС па Савецкім раёне Махачкалы.

Па падліках журналіста «Каўказ. Рэаліі», былі вызваленыя 11 затрыманых. Сваяк аднаго з затрыманых паведаміў, што ёсьць інфармацыя аб тым, што кіраўнік МУС па Дагестану загадаў не выпускаць сёньня нікога з затрыманых — нібыта іх раніцай 27 сакавіка будуць судзіць.

Антыкарупцыйныя пратэсты прайшлі ў нядзелю ў дзясятках гарадоў Расеі.

XS
SM
MD
LG