Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэсавай службы КДБ няма зьвестак, што Статкевіч знаходзіўся ў СІЗА КДБ


КДБ Беларусі

Афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзьмітры Пабяржын адмовіўся камэнтаваць заявы Статкевіча пра сваё ўтрыманьне ў сьледчым ізалятары КДБ у Менску.

На пытаньне Свабоды пра цяперашні статус Статкевіча і на якой падставе яго вызвалілі, быў выказаны сумнеў, што той наогул знаходзіўся ў іх.

«У прэсавай службы няма зьвестак, што Статкевіч знаходзіўся ў КДБ», — сказаў афіцыйны прадстаўнік КДБ Дзьмітры Пабяржын.

Мікола Статкевіч сьцьвярджае, што ад пятніцы знаходзіўся ў СІЗА КДБ і сёньня раніцай быў вызвалены пасьля 72 гадзін папярэдняга ўтрыманьня і што на яго заведзеная крымінальная справа за падрыхтоўку масавых беспарадкаў.

У Міністэрстве ўнутраных спраў кажуць, што заявы Статкевіча па-за іх кампэтэнцыяй і ніякай інфармацыяй яны не валодаюць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG