Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне адбыўся шэраг пратэставых акцыяў. Ёсьць затрыманыя


Людзі сабраліся каля Дому гандлю ў Воршы

У Воршы на плошчу каля Дому гандлю выйшлі пара дзясяткаў чалавек. Узбоч плошчы быў прыпаркаваны аўтазак, а міліцыя папярэдзіла прысутных, што «тут зьбірацца нельга», — кажа сябар КХП БНФ Юры Конышка.

«Людзі выйшлі на знак нязгоды з тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі», — сказаў Юры Конышка.

Падрыхтаваныя аўтазакі

Падрыхтаваныя аўтазакі

Людзі стаялі на плошчы каля гадзіны, потым разышліся. Быў затрыманы кіраўнік моладзевага абʼяднаньня «Зьвяз» Ігар Казьмярчак. Каля 14.30 спадар Казьмярчак паведаміў, што яго адпусьцілі, склаўшы пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Але ня ў сёньняшняй, а ў аршанскім «Маршы недармаедаў» 12 сакавіка.

Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на плошчы Свабоды ў Полацку. Напярэдадні міліцыя затрымала шэраг мясцовых актывістаў — Віктара Струкава, Юрыя Бельскага, ператрус наладзілі ў Генадзя Берданева і ў Валерыя Шостака. Сёньня раніцай для затрыманых адмовіліся прыняць перадачы.

Плошча Свабоды ў Полацку

Плошча Свабоды ў Полацку

На плошчы, ачэпленай па пэрымэтры міліцыянтамі, сабралася каля 50 чалавек. Людзі скандавалі: «Шуняўку — у адстаўку!» Затрыманых, паводле назіральнікаў, не было.

Самыя масавыя затрыманьні адбыліся ў Віцебску. Там на плошчы Перамогі сабралася каля 120 чалавек. Міліцыя таксама дзяжурыла на плошчы, загадзя падрыхтаваўшы аўтазакі.

У Кастрычніцкі РАУС забралі праваабаронцаў Паўла Левінава, Леаніда Сьвеціка, актывістку Ірыну Трацьцякову, журналіста Канстанціна Мардзьвінцава. Найверагодней, што заўтра іх будуць судзіць у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску. Гэтаксама як і затрыманага ўчора аршанскага незалежнага журналіста Арцёма Сізінцава.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG