Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярозе каля 20 чалавек прыйшлі на плошчу


Архіўнае фота. Дзень Волі 25 сакавіка 2016 году ў Бярозе.

У горадзе Бяроза на Берасьцейшчыне каля 20 мясцовых жыхароў выйшлі на плошчу Леніна. Чатырох чалавек затрымалі міліцыянты.

Аб гэтым Свабодзе расказаў адзін з удзельнікаў акцыі, якая, фактычна, і не была акцыяй, бо людзі проста стаялі і размаўлялі, не трымаючы плякатаў і не выкрыкваючы лёзунгаў:

«Падышлі міліцыянты, папрасілі сысьці з плошчы, таму што, паводле нейкай інфармацыі, якая да іх трапіла, тут зьбіраецца несанкцыянаваны мітынг. Мы сказалі, што нічога не парушаем, працягвалі стаяць і размаўляць зь людзьмі. Празь некаторы час ізноў падышлі міліцыянты і сказалі, каб мы прайшлі зь імі „для разьбіраньня“. Чатырох нас завезьлі ў міліцыю».

Пратаколу на затрыманых не складалі, сказаў суразмоўца, праверылі, ці няма якіх штрафаў ды адпусьцілі. Пасьля затрыманьняў людзі сышлі з плошчы.

Яшчэ да акцыі затрымалі незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну. Яе трымалі ў пастарунку, каб ня даць магчымасьці трапіць на акцыю. Пасьля склалі пратакол за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

Шчапёткіна распавяла, што яе спачатку выклікалі ў РАУС позвай на 9 гадзін, а потым перанесьлі на пазьнейшы час, як яна мяркуе, «каб ня трапіла на акцыю а 12 гадзіне». Яна кажа, што апошні раз яе штрафавалі за працу без акрэдытацыі ў 2015 годзе.

XS
SM
MD
LG