Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя затрыманьні: яшчэ да 8 сяброў клюбу «Патрыёт»

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля заявы Лукашэнкі пра «затрыманьні дзясяткаў баевікоў» і падрыхтоўчы лягер нібы «ў раёне Бабруйску і Асіповічаў» былі затрыманыя тры чалавекі: Міраслаў Лазоўскі, Алесь Яўдаха, Андрэй Дундукоў. Паступаюць непацьверджаныя зьвесткі пра наступныя затрыманьні.

Паводле газэты «Наша ніва», 21 сакавіка былі затрыманыя яшчэ восем сяброў зарэгістравагана бабруйскага вайскова-патрыятычнага клюбу «Патрыёт». У іх ліку спэцназавец з Мар’інай Горкі Вячеслаў Дукшт (1992 году нараджэньня), вайсковец і сын заснавальніка клюбу Ян Міхалькоў, а таксама памежнік Смаргонскага атраду, намесьнік начальніка па ідэалёгіі Ільля Грэк (1992 году нараджэньня) і нехта Аляксей Абрамаў (1979 году нараджэньня) і Андрэй Колмік-Ямацін.

Жонка Абрамава кажа карэспандэнту Свабоды, што муж пасьпеў ё сказаць, што ня ведае, за што яго затрымалі.

Паводле зьвестак «Нашай нівы», як яны, так і раней затрыманыя Лазоўскі, Яўдаха і Дундукоў былі сябрамі клюбу «Патрыёт».

Актывістка Наста Дашкевіч сьцьвярджае на Facebook пра затрыманьне яшчэ аднаго зь сяброў клюбу «Патрыёт», імя якога прасілі не называць, бо яго «ўзялі за кампанію».

Таксама карэспандэнт Свабоды паведамляе, што ўночы быў затрыманы пасьля ператрусу ў яго кватэры нехта Сяргей Барсток, яго зьвезьлі супрацоўнікі КДБ, цяпер зьвестак пра яго няма. Сваякам паведамілі, што яго, як і Яўдаха, абвінавачваюць у «падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках».

Пазьней Дашкевіч паведаміла пра імя яшчэ аднаго затрыманага: Цімур Пашкевіч. Разам з папярэднімі затрыманьнямі гэта 11 чалавек.

Усе гэтыя зьвесткі пакуль не пацьверджаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG