Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Рыгора Грыка ў Баранавічах перанесьлі на 22 сакавіка


Рыгор Грык у судзе ў Баранавічах 20 сакавіка

Рыгор Грык у судзе ў Баранавічах 20 сакавіка

Актывіста прафсаюзу РЭП Рыгора Грыка судзяць за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі — «Маршу недармаедаў» у Бабруйску — і ўдзел у ёй.

Судзьдзя Яўген Брэган перанёс паседжаньне на 22 сакавіка на 14.30 пасьля хадайніцтва Рыгора Грыка аб неабходнасьці заключэньня дамовы з адвакатам. Рыгор Грык вызвалены з судовай залі да наступнага паседжаньня.

На пачатку паседжаньня актывіст заявіў пра недавер суду, бо «суд не зьяўляецца незалежным ад выканаўчай улады». Судзьдзя хадайніцтва аб адводзе адхіліў.

Рыгор Грык быў затрыманы 19 сакавіка на выхадзе з дому ў Баранавічах. Яго даставілі ў міліцыю, дзе паведамілі, што будуць судзіць у панядзелак, 20 сакавіка.

Як расказаў пасьля сёньняшняга суду Рыгор Грык, у ізалятары на знак пратэсту ён адмовіўся ад ежы. Актывіст кажа, што яго трымалі ў камэры аднаго.

Марш недармаедаў, за які судзяць Грыка, адбыўся ў Бабруйску 12 сакавіка. Рыгор Грык не адмаўляе свайго ўдзелу ў акцыі, але кажа, што пад пратаколам напісаў нязгоду, бо лічыць, што ягонае права выказваць пратэст законнае і што яно гарантуецца Канстытуцыяй.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG