Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зянон Пазьняк заявіў пра стварэньне новага руху. Пра гэта старшыня КХП-БНФ сказаў у эфіры перадачы «Прасьвет» на тэлеканале Белсат. Назва новага руху - «За вольную Беларусь».

Пра яго стварэньне будзе афіцыйна абвешчана падчас акцыі з нагоды 25 сакавіка, якую ладзіць партыя Пазьняка.

Паводле палітыка, беларускае грамадзтва павінна самаарганізоўвацца. Ён заклікаў ствараць суполкі працоўных людзей руху «За вольную Беларусь» па месцы жыхарства і працы.

Падрабязнасьці пра мэты і задачы руху «За вольную Беларусь» плянуецца абвесьціць 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры ў Менску, дзе мае прайсьці арганізаваная КХП-БНФ акцыя з нагоды Дня Волі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG