Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Статкевіч сустрэўся з амбасадарам Вялікай Брытаніі і часовым павераным ЗША


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч сустрэўся з амбасадарам Вялікай Брытаніі і часовым павераным ЗША ў Беларусі на іх запрашэньне.

Дэталі сустрэчы з амбасадарамі Мікола Статкевіч ня можа раскрываць, але кажа, што распавёў пра акцыю, заплянаваную на 25 сакавіка, і пра намер зрабіць усё, каб пратэст быў мірным і негвалтоўным. Статкевіч запрасіў прадстаўнікоў амбасадаў назіраць за акцыяй.

«Я лічу гэта важным зь дзьвюх прычынаў, — расказвае Статкевіч Свабодзе. — Беларускае грамадзтва апынулася ў такой сытуацыі, што ягоны пратэст нарастае, а яго пачынаюць душыць рознымі брутальнымі мэтадамі. Зразумела, што яно ня сам-насам зь беларускім рэжымам, на яго баку сымпатыі міжнароднай супольнасьці.

А рэжым павінен ведаць, што за ім назіраюць, што ён ня будзе рабіць тут што заўгодна беспакарана, без наступстваў у стасунках з дэмакратычнымі краінамі».

Статкевіч абураны ўчорашнімі гвалтоўнымі затрыманьнямі: нягледзячы на тое, што акцыя ў Менску была дазволенай і прайшла цалкам па ўзгодненым маршруце, былі гвалтоўна затрыманыя 35-40 чалавек. Затрыманьні былі таксама ў Магілёве і Горадні.

«Нягледзячы на тое, што акцыя адбывалася цалкам у межах жаданьняў уладаў, яны ўчынілі брутальныя затрыманьні маладых людзей, — кажа Статкевіч. — Яны б’юць нашых дзяцей! Калі мы будзем гэта цярпець, то што мы за людзі? Нават жывёлы бароняць сваё патомства».

Статкевіч паўтарыў заклік выходзіць на акцыю на Дзень Волі ў Менску, бо «такое трываць нельга».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG