Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта проста бандыцкі напад на офіс». У бабруйскім офісе АГП праходзіць ператрус. ФОТА

абноўлена

У Бабруйску ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі праходзіць ператрус.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказала сябра АГП Галіна Сьмірнова.

«Гэта проста бандыцкі напад на офіс. Прыйшлі трое мужчын, лазілі ўсюды, пад сталамі, нешта выкалупвалі. Забралі газэты „Новы час“, бюлетэні „Маладыя дэмакраты“. Цяпер вось ходзяць як гаспадары, усё фатаграфуюць, ходзяць, выкручвалі рукі, выхоплівалі рэчы ў Таісіі Кабанчук, якая прыйшла на офіс. Яны не паказалі ніякага ордэра, сказалі, што гэта не мая справа. Яны не паказалі ніякіх дакумэнтаў, я ня ведаю, хто яны».

Актывістка БХД Таісія Кабанчук сказала, што ўбачыла незнаёмцаў, калі яны фатаграфавалі шыльду офіса на вуліцы.

«Яны зайшлі ў офіс і не прад’явілі ніякіх дакумэнтаў. Пачалі шукаць паўсюль, пад мэбляй, няведама што. У мяне з рук яны вырывалі асабістую торбачку, якую я раней забылася на офісе. Я прасіла прад’явіць дакумэнты, але яны іх не паказалі. Сказалі, што яны маюць права і так гэта ўсё рабіць. І праз 15 хвілін штурханіны падпалкоўнік Рудзько паказаў мне сваё пасьведчаньне. Ён амаль выкручваў у мяне рукі і вырваў у мяне торбу з рэклямнымі брашурамі БХД. Яны дзейнічаюць нахабна. Мы патэлефанавалі ў міліцыю».

Галіне Сьмірновай паказваюць пратакол
Галіне Сьмірновай паказваюць пратакол

Плякат для мітынгу 12 сакавіка
Плякат для мітынгу 12 сакавіка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG