Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны суд у Гаазе ў панядзелак пачне публічныя слуханьні на пазоў Украіны супраць Расеі


Міжнародны суд у Гаазе ў панядзелак, 6 сакавіка, пачне публічныя слуханьні на пазоў Украіны супраць Расеі. Як вынікае з парадку дня суду, слуханьні пройдуць з 6 па 9 сакавіка.

Слуханьні пачнуцца з заслухоўваньня ўкраінскага боку. 7 сакавіка слова будзе дадзена прадстаўніку Расеі.

Праходзяць яны ў адкрытым рэжыме ў Палацы міру.

Ўкраінскую дэлегацыю на слуханьнях у Гаазе, дзе працуе гэты вышэйшы судовы орган у сыстэме ААН, узначаліць намесьніца міністра замежных спраў Алена Зэркаль. Гэта прадугледжана раней падпісаным указам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Падчас слуханьняў павінна разглядацца прымяненьне часовых захадаў, пра якія просіць Украіну, што будзе судзіцца з Расеяй ў справе ўжываньня міжнародных канвэнцыяў аб барацьбе зь фінансаваньнем тэрарызму і з усімі формамі расавай дыскрымінацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG